Архангельская недвижимость квадратики управление финансами банка

квадратики
Урывак з артыкулаЯк Пазьняк стаўся закладнікам ГісторыіПётра Рудкоўскі Дзьве задачы, якія ставіць Пазьняк перад сабой і перад нацыянальна сьведамай інтэлігенцыяй, наступныя: «Вярнуць гістарычную сьведамасьць у родны дом — у Вялікае Княства Літоўскае. Наступны абавязковы этап — палітычны: вярнуць афіцыйную назву  дзяржавы». Гэтыя дзьве задачы маюць маральны характар: Калі гэтага не зрабіць — значыць, будаваць незалежнасьць на пяску, запраграмаваць шчарбатае, трэснутае грамадзтва з кволай самаідэнтыфікацыяй, поўнае супярэчнасьцяў на роўным месцы і абсурдных спрэчак па недыскусійных пытаньнях. Асабліва насьцярожвае тут прэсупазыцыя апошняй часткі выказваньня: Пазьняк сугеруе існаваньне «недыскусійных пытаньняў» і існаваньне «абсурдных спрэчак» па гэтых пытаньнях. Якія гэта пытаньні? Пазьняк не канкрэтызуе іх, але можна меркаваць, што гэта тыя пытаньні, якія так ці інакш разбураюць макраканцэпт «Беларусь». А ён складаецца з наступных тэзаў-канцэптаў (тэзы гэтыя будуць рэканструкцыяй, г. зн. выражаныя на больш сьціслай, аналітычнай мове): 1.         ВКЛ — Беларуская дзяржава.2.         Існуе адназначная ўзаемасувязь паміж гістарызмам «ліцьвін» і сучасным паняткам «беларус».3.         Мова ВКЛ — беларуская.4.         ВКЛ-Беларусь — «край Хрысьціянства».5.         БНФ «Адраджэньне» зьяўляецца ня толькі першай, але і адзінай у найноўшай гісторыі Беларусі сілай, якая здольная вярнуць Беларусі яе сапраўдную тоеснасьць.Кожны, бадай, навуковец скажа, што вышэйпералічаныя тэзы ў найлепшым выпадку — дыскутавальныя, а ў горшым — наўпрост фальшывыя. Коратка пракамэнтуем гэтыя тэзы: (1) Калі ведама, што ВКЛ было канфэдэрацыяй трох этнасаў — «жмудзкага», «ліцьвінскага» і «маларускага» (назоўніцтва тут даволі ўмоўнае), то на якой падставе яго называем «Беларускай дзяржавай»? Тут сувыступаюць дзьве мэтадалягічныя праблемы, якія трэба разглядаць асобна: а) праблема накладаньня сучаснага паняцьця («беларускі») на гістарычную зьяву (ВКЛ); б) праблема інфляцыйнага ўжываньня тэрміну «беларускі»: нават калі ўдасца абараніць тэзу аб адназначнай пераходнасьці «ліцьвін — беларус», застаецца пытаньне, што рабіць са жмудзінамі і маларусамі? І тут хаваецца чарговы «парадокс Зянона», парадокс, які мае ўжо ня проста мэтадалягічны, але і палітычны і этычны характар. Праблема (б) наводзіць на думку, што ВКЛ для Пазьняка — гэта ня проста «Беларуская дзяржава», а «Беларуская Імпэрыя», дзе адна група (этнічная або нацыянальная) ажыцьцяўляе сваю ўладу над іншымі этнасамі ці народнасьцямі. Тым часам варожасьць Пазьняка да якой-кольвечы імпэрыі ўсім вядомая: «Імпэрыі не рэфармуюцца, яны разбураюцца», «Імпэрыя — гэта сусьветнае зло». Калі Пазьняк трактуе ВКЛ як імпэрыю, а імпэрыя — гэта ex definitione зло, то навошта яго адраджаць? А калі трактуе яе як дзяржаву трох раўнапраўных суб’ектаў, то на якой падставе Беларусь мае прыўлашчваць назву ВКЛ? Цалкам магчыма, што пад абсалютысцкай этыкай Пазьняка хаваецца рэлятывісцкая тэза: усякая імпэрыя — нядобрая, апрача імпэрыі беларускай, або: усякая імпэрыя — добрая, апрача небеларускай. Тэза (2) ня менш праблемная. Па-першае, трэба спачатку высьветліць, ці «ліцьвін» — гэта этнонім ці ўсё ж палітонім. Ці назва гэтая ўказвае на этнічную прыналежнасьць, ці на прыналежнасьць да пэўнае дзяржавы (ліцьвін = абывацель Вялікага Княства Літоўскага). Цалкам магчыма, што «ліцьвін» у розных кантэкстах выступае ў розных значэньнях. Па-другое, у любым выпадку застаецца праблемным пытаньне, ці існуе адназначная пераходнасьць паміж «ліцьвінам» і «беларусам». Валер Булгакаў у свой час паказаў на прыкладзе Ф. Багушэвіча наяўнасьць «пасярэдняга зьвяна» ў ланцугу этнакультурнай трансфармацыі, магчымасьць такой сытуацыі: «памёр» ліцьвін, але яшчэ «не нарадзіўся» беларус»1 . Такім чынам, можна сказаць, што вялікакняскі ліцьвін уяўляе сабой «матэрыю» ў стасунку да розных «формаў»: ён можа стацца беларусам, літоўцам, украінцам, палякам, расейцам. Гістарычны ліцьвін — гэта не беларус, а протабеларус («патэнцыйны беларус»), проталітовец («патэнцыйны літовец»), протаўкраінец і г. д. Можна прыняць тэзу аб «дыспазыцыйнай няроўнасьці», г. зн., што «ліцьвін», які гаварыў на беларускай гаворцы, больш «дыспанаваны», каб стацца беларусам, чым літоўцам ці ўкраінцам, але нельга прымаць тэзу аб наканаваньні. Мэтафізычная тэза аб адназначнай пераходнасьці ліцьвіна ў беларуса (а тым болей аб іхнай тоеснасьці) ёсьць толькі доказам жывучасьці дэтэрміністычнага мысьленьня. (3) Канцылярская мова ВКЛ нідзе, бадай, у гістарычных крыніцах не называецца беларускай. Гэта, канечне, яшчэ не падстава лічыць, што яна такой не была. Адна і тая ж зьява можа «абслугоўвацца» рознымі назвамі (магла існаваць беларуская мова, не называючыся «беларускаю», гэтаксама як у старажытнасьці існавала эстэтыка, не называючыся «эстэтыкай»). Тым ня менш, адсутнасьць назвы спараджае неабходнасьць апраўдваць і абгрунтоўваць права ex post называць канцылярскую мову ВКЛ беларускай. Вось жа падаецца, што справа з гэтым абгрунтаваньнем не такая простая. Нарвэскі навуковец, знаўца гісторыі балцкіх і славянскіх моваў Хрыстыян Станг выявіў шматварыянтнасьць афіцыйнай мовы ВКЛ. Ад часоў Міндаўга да Вітаўта гэтая мова была пазначана ўплывам валынскіх гаворак, у другой палове XV стагодзьдзя пачынаюць дамінаваць уплывы паўночна-валынскіх і паўднёва-беларускіх дыялектаў, пад канец XV і ў першай палове XVІ стагодзьдзе далі аб сабе знаць гаворкі зь берасьцейска-нава­градзкага рэгіёну і толькі ў другой палове XVІ канцылярская мова значна «зьбеларусела», г. зн. паменшала колькасьць стараславянскіх элемэнтаў, зьніклі паўночна-валынскія рысы, а пачаў дамінаваць уплыў цэнтральнабеларускіх гаворак. Тым ня менш, ад пачатку (XІІІ стагодзьдзе) і да канца (XVІІ стагодзьдзя) «матрыцай» заставалася стараславянская мова. Вобразна кажучы, стараславянская мова, ужываная ў ВКЛ, была як «вяхотка», якая ўвабрала ў сябе многія элемэнты тагачаснай беларускай мовы, але гэтая «насякнутасьць» не зрабіла яе яшчэ беларускаю. Тэза (4) можа быць прынята толькі пры прыняцьці спасылкі, што праваслаўе не зьяўляецца хрысьціянствам. У гэтым выпадку статус «недыскутавальнай» трэба надаць, хутчэй, тэзе супрацьлеглай: на ўсход ад ВКЛ таксама ёсьць Хрысьціянства. Праблема, аднак, у тым, што Пазьнякова бачаньне расейскага праваслаўя заінфэктавана яго спрошчанай мэтадалёгіяй, асноўныя рысы якой называліся раней. Праваслаўе ёсьць адно толькі элемэнтам імпэрскай палітыкі Расеі, як гэта вынікае з даўняга, зь першай паловы 1990-х гадоў, тэксту Пазьняка  «О русском империализме и его опасности». Цалкам падобны падыход можна заўважыць у права-кансэрватыўных літоўскіх публіцыстаў, прыкладам, гісторык Стасіс Мазіляўскас сьцьвярджае функцыянальную тоеснасьць камуністычнай ідэалёгіі і расейскага праваслаўя. Такі падыход, які нагадвае мэнтальнасьць з часоў «рэлігійных войнаў», ніяк ня ўпісваецца ў хрысьціянскую тоеснасьць. Супрацьпастаўленьне хрысьціянства хрысьціянству — гэта нехрысьціянскі занятак. (5) БНФ не бяз рацыі можна лічыць адкрывальнікам новай старонкі ў беларускім адраджэньні. Роля кансэрватыўнага крыла БНФ і сёньня, і заўтра будзе напэўна вя­лікая. Тым ня менш, упартая прэтэнзія на манаполію ў справе нацыянальнай ідэі і татальная крытыка ўсяго і ўсіх, што навокал, могуць паспрыяць адно толькі большай самаізаляцыі гэтай партыі (альбо, як хоча яе лідэр, сілы) і дэзынтэграцыі грамадзтва.некалькi слоў супраць пазнякоўскай iдэалогii
некалькi слоў супраць пазнякоўскай iдэалогii
Спадар Правакатар, я так разумею, упартасцi вам хопiць, каб працягваць сваю “барацьбу”, i на вашую працоўную занятасць нам таксама нельга спадзявацца:-), бо прыярытэты вашы вiдавочны. Але, калi ласка, змяшчаючы выказванне iншага чалавека, не ўрывайце кавалкi з кантэксту. У вашым урыўку вiдавочна не хапае аргументацыi, раблю выснову, што мэта аўтара была не абразiць адносiны ВКЛ – Беларусь, а толькi абмяркаваць асобу Пазняка. Болей, трэба зыходзiць ад асобы аўтара, Рудкоўскага, якi ўвогуле вядомы сваiмi негiлicтычнымi поглядамi, пэўна мае рацыю па некаторых пытаннях (магчыма нават па большасцi з узнятых iм), але не па ўсiх, таксама як i Пазняк.
Спадар Правакатар, я так разумею, упартасцi вам хопiць, каб працягваць сваю “барацьбу”, i на вашую працоўную занятасць нам таксама нельга спадзявацца:-), бо прыярытэты вашы вiдавочны. Але, калi ласка, змяшчаючы выказванне iншага чалавека, не ўрывайце кавалкi з кантэксту. У вашым урыўку вiдавочна не хапае аргументацыi, раблю выснову, што мэта аўтара была не абразiць адносiны ВКЛ – Беларусь, а толькi абмяркаваць асобу Пазняка. Болей, трэба зыходзiць ад асобы аўтара, Рудкоўскага, якi ўвогуле вядомы сваiмi негiлicтычнымi поглядамi, пэўна мае рацыю па некаторых пытаннях (магчыма нават па большасцi з узнятых iм), але не па ўсiх, таксама як i Пазняк.
и это ещё вопрос, кто тратит больше рабочего времени на форум - я или те, кто в своих постах на форуме упрекают меня в трате рабочего времени, тратя на это своё рабочее время :-)мда, культуры дискуссии Вам явно не хватает :-(
мда, культуры дискуссии Вам явно не хватает :-(
Какая культура дискуссии может быть с идейным врагом? С идейным врагом разговор короткий: трибунал и к стенке.
Вопросы и ответы

Добавить комментарий

* Автор:
* Комментарий:
* Текущая дата,
пример ввода: 22.09.2002
 

* — обязательные для заполнения поля.

Меню
Опрос
  • Как вам наш сайт?
    1. Отлично
    2. Нормально
    3. Не понравилс
    4. Ничего в этом не понимаю